Вулічныя мастакі намалююць "Віцебскі арнамент"

21.12.2015

У Віцебску 14 верасня пройдзе свята вулічнага мастацтва “Гравітацыя-2013”. Сёлета маладыя майстры стрыт-арту збяруцца, каб упрыгожыць шэрыя і завандаленыя гаражы на вуліцы Жасткова.

У Віцебску 14 верасня пройдзе свята вулічнага мастацтва “Гравітацыя-2013”. Сёлета маладыя майстры стрыт-арту збяруцца, каб упрыгожыць шэрыя і завандаленыя гаражы на вуліцы Жасткова.

Як распавёў арганізатар мерапрыемства Раман Воранаў, эскізы будучых прац былі ўзгодненыя з ЖЭУ-25, на чыёй тэрыторыі знаходзяцца гэтыя гаражы. Ініцыятыву моладзі падтрымаў і аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама.

“Гравітацыя” пройдзе ўжо ў чацвёрты раз. Але яна свядома застаецца лакальнай, дваровай падзеяй. Раней мастакі працавалі ў дворыку гарадской ратушы, а цяпер збяруцца ў двары паміж Маскоўскім праспектам і вуліцай Праўды. Гэтаму дворыку таксама хочацца быць прыгожым”, - кажа Раман Воранаў.

Тэмай сёлетняй “Гравітацыі” стане “Віцебскі арнамент”. Увасобіць яе выказалі жаданне 12 мастакоў з Віцебска, Мінска, Гомеля, Брэста. Працаваць стрыт-артары будуць пад музычнае суправаджэнне, якое забяспечаць дыджэі Traffaret (Віцебск) і Kuznetsove (Смаленск). Будуць на нефармальным моладзевым свяце і танцы.

Пачатак імпрэзы - а 14-й гадзіне. План мясцовасці, куды варта завітаць у суботні дзень, глядзіце тут.

Татьяна Матвеева