Хрысціянам, якія віншуюць Вялікдзень 5 красавіка 2015г.

21.12.2015

Хрысціянам, якія віншуюць Вялікдзень 5 красавіка 2015 г.   Дарагія жыхары Віцебскай вобласці! Сардэчна віншую вас са святам Вялікадня! Велікодныя дні прыходзяць да нас у цудоўны перыяд веснавога абнаўлення. Падобна да таго, як пад сонцам абуджаецца зямля, так і ў светлыя велікодныя дні мільёны вернікаў адчуваюць асаблівы духоўны ўздым і імкненне рабіць дабро.

М.Шарснёў, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэтаХрысціянам, якія віншуюць Вялікдзень

5 красавіка 2015 г.

 

Дарагія жыхары Віцебскай вобласці!

Сардэчна віншую вас са святам Вялікадня!

Велікодныя дні прыходзяць да нас у цудоўны перыяд веснавога абнаўлення. Падобна да таго, як пад сонцам абуджаецца зямля, так і ў светлыя велікодныя дні мільёны вернікаў адчуваюць асаблівы духоўны ўздым і імкненне рабіць дабро.

Ва ўсе часы ўрачыстасць Уваскрэсення Хрыста з’яўлялася сутнасцю веры, сімвалам надзеі, крыніцай сапраўднай любові. 
І ў наш імклівы час людзі чэрпаюць у ёй сілы для таго, каб ні пры якіх абставінах не здраджваць прызванню Чалавека і Хрысціяніна.

Няхай вера дапамагае крочыць па гэтым жыцці добрымі сцежкамі, напаўняе вашы сэрцы і надае сапраўдны сэнс кожнаму дню. Велікодны настрой прыносіць у вашы дамы радасць і душэўны спакой, натхняе на стваральную працу і міласэрныя ўчынкі.

Зычу вам моцнага здароўя, аптымізму, шчасця і дабрабыту, поспехаў у справах на карысць роднай Віцебшчыны.

З павагай,

Мікалай Шарснёў,

старшыня

Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта