Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > В облисполкоме

Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама

01.09.2020

за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства

  • Стрыжонак Таццяну Сцяпанаўну – старшага аператара заправачных станцый АЗС № 69 Круляўшчызненскага ўчастка АЗС упраўлення рознічнага гандлю рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнню нафтапрадуктамі ”Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт“;

 

за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме дзяржаўнага страхавання, значны асабісты ўклад у развіццё страхавой справы ў Віцебскай вобласці

  • Барана Мікалая Барысавіча – дырэктара філіяла Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства ”Белдзяржстрах“ па Віцебскай вобласці;

 

за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення:      

  • Кісялёву Ірыну Уладзіміраўну – дырэктара ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-тэхналагічны каледж“
  • Краско Паўла Паўлавіча – начальніка аддзела па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска
  • Мароз Алену Іванаўну – дырэктара   дзяржаўнай установы адукацыі ”Бешанковіцкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі“
  • Шорнік Іну Леанідаўну – намесніка дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі“;

 

за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад  у духоўна-патрыятычнае і эстэтычнае выхаванне моладзі

  • Бежанар Юлію Пятроўну – прарэктара па выхаваўчай рабоце   ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава“;

 

за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё міжнароднага супрацоўніцтва, арганізацыю на высокім узроўні дзейнасці студэнцкіх атрадаў універсітэта

  • Бобрык Міраславу Юзэфаўну – прарэктара ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава“;

 

за шматгадовую плённую працу ў сістэме  адукацыі, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці

  • Навіцкага Віталія Генадзьевіча – майстра вытворчага навучання ўстановы       адукацыі ”Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж“;

 

за добрасумленную працу ў сістэме  адукацыі,  творчы падыход да справы, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення 

  • Лапіцкага Уладзіміра Мікалаевіча – настаўніка фізічнай культуры і здароўя дзяржаўнай установы адукацыі ”Вялікадолецкая дзіцячы сад – сярэдняя школа імя П.У.Броўкі Ушацкага раёна“;

 

за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі па ўпраўленні і распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю

  • Зайцава Віктара Васільевіча – старшыню камітэта дзяржаўнай маёмасці Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;

 

за шматгадовую творчую дзейнасць, значны ўклад у адраджэнне, захаванне і прапаганду беларускай нацыянальнай культуры, актыўны ўдзел у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных мерапрыемствах народны фальклорны калектыў ”Медуніца“ філіяла ”Дом культуры аграгарадка Адаменкі“ дзяржаўнай установы культуры ”Лёзненская цэнтралізаваная клубная сістэма“.


(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 24.08.2020 № 488) 


Версия для печати