Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Медиагалерея

Прыродны газ падведзены ў населеныя пункты Чашніцкага раёна

07.12.2017
Аграгарадок Альшанка і пасёлак Акцябрскі Чашніцкага раёна атрымалі прыродны газ. Ва ўрачыстай цырымоніі запальвання сімвалічнага факела прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі генеральны дырэктар «Віцебскаблгаза» Пётр Шэршань. Альшанка і Акцябрскі сталі апошняй кропкай на карце газіфікацыі малых населеных пунктаў вобласці ў 2017 годзе. Газіфікацыя сельскай мясцовасці – адна з задач дзяржаўнай праграмы "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе". Сёлета на Віцебшчыне прыродны газ быў падведзены да дзясятка малых населеных пунктаў.