Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

24 лютага ў Віцебску пройдзе літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная народнаму паэту Рыгору Барадуліну

24.02.2020 Да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў Віцебскай абласной бібліятэцы прымеркавана літаратурна-музычная вечарына “Я сын зямлі…”.

Яна адбудзецца сёння, 24 лютага, якраз у дзень нараджэння вялікага паэта. Найперш у праграме – выстава яго твораў з фондаў галоўнага кнігасховішча вобласці.

Пад гітару прагучаць песні, напісаныя на вядомыя вершы Рыгора Барадуліна, у тым ліку і духоўнай тэматыкі, у выкананні выкладчыкаў дзіцячых школ мастацтваў Міхаіла Рубіна і Аляксандра Салавяна.

Успамінамі пра жыццёвыя і творчыя стасункі са славутым земляком, ілюстраванымі фотаздымкамі, падзеліцца віцебскі празаік Сяргей Рублеўскі, іншыя пісьменнікі. У вечарыне прымуць удзел шматлікія чытачы, аматары багатай літаратурнай спадчыны слыннага сына Ушаччыны.

"Витебские вести". Фота з адкрытых крыніц.


Теги : Год малой родины
Версия для печати