Фота з архіва газеты "Віцьбічы", носіць ілюстрацыйны характар.
7 снежня 2019 года ў г.Верхнядзвінску адбудзецца абласное свята нацыянальных культур ”Нас з’яднала зямля Беларусі“. Праводзіцца яно як абласны адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, заключныя мерапрыемствы якога пройдуць у г.Гродна ў чэрвені наступнага года. На свяце будуць прысутнічаць члены Рэспубліканскага журы па адборы кандыдатаў-удзельнікаў на Гродна. Пачатак свята – у 12.00 у Верхнядзвінскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці (вул.Ленінградская, 15).
Арганізатары свята: упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Верхнядзвінскага райвыканкама.
Свята нацыянальных культур у Віцебскай вобласці праводзіцца з 2001 года. Да 2015 года яно праходзіла ў г.Міёры, у 2017 – у г.Віцебску, у 2019 – у г.Верхнядзвінску.
У праграме свята пройдуцьпрэзентацыі выстаў нацыянальных кухань,майстар-класы па прыгатаванню нацыянальных страў, адбудуцца выставы вырабаў майстроў мастацкіх рамёстваў вобласці. У канцэртнай праграме індывідуальныя выканаўцы і творчыя калектывы прадставяць сваю нацыянальную музыку, песні, літаратурныя творы на сваёй роднай мове.
Усяго ў мерапрыемствах абласнога свята прымуць удзел каля 200 чалавек – прадстаўнікі беларускай, армянскай, украінскай, рускай, мардоўскай, узбекскай, казахскай, таджыкскай, польскай, яўрэйскай, башкірскай нацыянальнасцяў з розных куткоў Віцебшчыны.
У якасці гасцей прымаюць удзел творчыя калектывы з краін-суседзяў: Расіі, Латвіі.