– Такім чынам пакладзены пачатак рабоце па ўзвядзенні цэха, – сказаў намеснік старшыні райвыканкама Леанід Лясовіч. – Новая вытворчасць, рабочыя месцы, новыя магчымасці для развіцця сацыяльнай сферы – усё гэта важна для раёна.
За заліваннем першых паляў, якіх будзе больш за
паўтары тысячы, сачылі генеральны дырэктар «ММПЗ-груп» Пётр Шымуковіч, кіраўнік
праекта Міндоўгас Гірчыс са сталічнай фірмы «Праектана ГеаБел» і галоўны
інжынер праекта з боку генпадрадчыка – кампаніі «МетПрамБуд» – Святлана
Пятрова, прадстаўнікі іншых служб. Выканаць гэту складаную работу было даручана
машыністу вібраапускальнай машыны Анатолю Давідовічу, які з дапамогай іншых
спецыялістаў змясціў стальныя асадныя трубы ў арматурныя каркасы ў грунце,
пасля чаго яны залілі іх бетонам.
– Далей работы пойдуць хутчэй, – паведаміў прараб
Уладзімір Ластун. – Для запаўнення асадных труб пачнём выкарыстоўваць
спецыяльныя помпы.
– Усё будзем выконваць згодна з тэхналагічным графікам, – удакладніў намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве «ММПЗ-груп» Канстанцін Ермакоў.
Работы вядуцца і на іншых пляцоўках завода, у прыватнасці, на месцы будучай цэнтральнай майстэрні са складамі і стаянцы для аўтамабіляў.
Тамара Пашкевіч. Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. «Витебские вести».