Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Фотафакт: У Шаркаўшчыне стартаваў абласны фестываль-кірмаш "Дажынкі-2023"(дополнено)

29.09.2023  Пра тое, каб абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі” правялі ў Шаркаўшчыне, жыхары раёна марылі не адзін год. Кожны звязваў са святам земляробаў свае надзеі, але была і агульная – з падтрымкай вобласці правесці маштабнае добраўпарадкаванне горада, за што яны аддзячаць добрай працай і яе вынікамі.

Урэшце надзеі спраўдзіліся. “Дажынкі-2023”, да якіх шаркаўчане рыхтаваліся практычна год, стартавалі. 

Рэалізавана большасць з запланаванага па рамонце ўстаноў адукацыі і культуры, аховы здароўя,  дамоў, двароў, вуліц, абнаўленні фасадаў… Палепшаны ўмовы працы ў шматлікіх арганізацыях. Усе змяненні  якасці жыцця адбыліся на вачах людзей. А на “Дажынках” іх агледзелі і ацанілі шаноўныя госці свята.

На цэнтральнай плошчы Шаркаўшчыны ўдзельнікі свята ўсклалі кветкі да брацкай магілы ваеннаслужачых, якія, не шкадуючы свойго жыцця,  абаранялі шаркаўшчынскі край ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У мерапрыемстве прымаюць удзел старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь Гуйда Аляксей, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснікі старшыні аблвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, старшыні райвыканкамаў, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў, устаноў і грамадскіх арганізацый.

 

Шаркаўшчынскі раён, яго адміністрацыйны цэнтр – прыгожыя куточкі Беларусі. Разам з шанаваннем лепшых хлебаробаў шаркаўчане адзначаюць сёлета і 520-ю гадавіну з часу заснавання пасёлка. Розныя перыяды былі ў яго гісторыі. Толькі сёння за сваё шчаслівае жыццё, за тое, што могуць жыць пад мірным небам, гадаваць дзяцей і будаваць сваю будучыню ў суверэннай краіне,  яны ўдзячныя тым, хто адстаяў свабоду і незалежнасць Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Перад  памяццю тых, хто паклаў жыццё  на алтар Перамогі, удзельнікі свята схілілі галовы ля помніка на брацкай магіле на гарадской плошчы, на мемарыяльныя пліты якой усклалі жывыя кветкі.

Прыемна ўразіла ўсіх мадэрнізацыя СШ № 1. Гэта ўжо новая школа, дзе створаны належныя ўмовы для навучання  дзяцей, развіцця іх творчых здольнасцей. Установа, якая сёлета адзначае 50-годдзе, набыла статус “Школы будучага”.

40-кватэрны дом здалі ў эксплуатацыю ў Шаркаўшчыне. Тут паселяцца маладыя спецыялісты розных сфер, а такжа кватэрнае пытанне вырашаць тыя, хто мае неабходнасць у паляпшэнні жыллёвых умоў.

Пасля рэканструкцыі святочна адкрылі будынак райгаза Шаркаўшчынскага раёна газазабеспячэння. У адкрыцці аб'екта прыняў удзел міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч.

Пра зручнасць для сваіх работнікаў і наведвальнікаў паклапаціліся ў раёне электрасетак. Цяпер усе яго службы знаходзяцца ў адным будынку, для  кліентаў створаны камфортныя ўмовы пад час аплаты паслуг, атрымання рознай інфармацыі, удакладненняў, падачы заяў і г. д. У адкрыцці аб'екта прыняў удзел міністр энэргетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч.

А свята набірае размах. Па абодвух берагах ракі раскінуліся шматлікія пляцоўкі. Актыўнасці прапаноўваюцца самыя розныя, дзе можна не толькі знайсці забавы, а і даведацца пра поспехі працоўных калектываў, жыццё моладзі, творчыя дасягненні землякоў. На суседняй пляцоўцы  людзі цікаўныя знаёміліся з рэалізацыяй рэспубліканскіх моладзевых патрыятычных праектаў “Пісьмо ветэрану”, “Роднае-народнае”, вучыліся рабіць бутаньеркі на тэму “Дажынак”. Яшчэ на некалькіх пляцоўках ГА “БРСМ” расказвала пра працоўныя дасягненні маладых, праведзеныя дабрачынныя акцыі, прапагандавала здаровы лад жыцця. Свае актыўнасці праводзілі супрацоўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў, Дэпартамента "Ахова", МНС.

 

Дзятва і дарослыя тоўпяцца ля пляцоўкі, дзе дэманструецца сучасная і рэтра- сельскагаспадарчая тэхніка.

Усе, каго спыталі пра ўражанні пра змены ў Шаркаўшчыне, пра само свята, з захапленнем гаварылі пра маштаб  мерапрыемства, адзначалі зручнасць пляцовак, захапляліся справамі і талентамі землякоў і ўсёй Віцебшчыны. Ва ўсіх незабыўнае ўражанне пакінуў сноп збажыны з пажаданнямі, у дзятвы – камбайн, з якога сыпаліся замест  зерня цукеркі.

Горад сапраўды папрыгажэў, жыццё стала больш камфортным,  і пра гэта казалі, бадай, усе суразмоўцы. Дзякавалі ўсім, хто меў да гэтага дачыненне, славілі землякоў-хлебаробаў. Амаль у адзін голас пагаджаліся, што лёгкага хлеба не бывае. Што кожны год людзям прыходзіцца шчыра папрацаваць на зямлі, каб атрымаць ураджай. Нездарма хлебным караваем вызначаецца  ўзровень дабрабыту людзей. І добра, калі ён важкі.  Пра гэта гаварылі пад час непасрэдна ўрачыстай часткі фестывалю, сімвалам якога з’яўляюцца хлебныя каласы.

- Мы працуем ва ўмовах рызыкоўнага земляробства - спадзявацца і чакаць падарунка ад прыроды не варта. Умовы гэтага года яшчэ раз пацвердзілі, што лепшы вынік атрымлівае той, хто больш строга выконвае тэхналогію, шырока выкарыстоўвае дасягненні аграрнай навукі, прымяняе высокаўраджайныя сарты культур, працуе на высокапрадукцыйнай тэхніцы. Сёння ў прыярытэце сяўба азімых збожжавых культур пад ураджай будучага года, працягваецца нарыхтоўка кармоў, вядзецца ўборка кукурузы. Стратэгія падказвае: аграрыям вобласці неабходна максімальна павялічыць плошчы пад азімыя збожжавыя і крыжакветныя культуры, каб выйсці на больш высокія вынікі ў развіцці.

 

Лёгкага хлеба не бывае, гэта ведаюць не толькі хлебаробы. Хоць год быў няпростым,  Віцебшчына сустрэла свята годна. Пацвярджэннем таму – шматлікія ўзнагароды працаўнікам вёскі, цёплыя словы ўдзячнасці за працу.

 

"Віцебскія весці"

Теги : Александр Субботин, Витебская область, Владимир Андрейченко, Дожинки, праздник, Шарковщинский район
Версия для печати