Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Як стваралі кветкавыя клумбы, якія ўпрыгожылі пешаходную вуліцу Браслава

04.09.2019 Нядаўна ў браслаўчан з’явілася нагода лішні раз прагуляцца па гарадской пешаходнай вуліцы. Справа ў тым, што ўздоўж стадыёна па роўнай лініі акрэсліліся 9 арыгінальных па сваім афармленні кветнікаў. Гэта вынік абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Шосты год запар яго арганізуе галоўнае ўпраўленне ЖКГ Віцебскага аблвыканкама сумесна з галіновым прафсаюзам. А вось прапіска штогадовага конкурсу кожны раз новая, бо прымеркаваны ён да святкавання вынікаў працы аграрыяў Прыдзвіння. Таму сёлета яго правялі менавіта ў Браславе.Дзевяць каманд з Віцебска, Полацка і Наваполацка, Верхнядзвінска, Чашнікаў, Пастаў, Глыбокага, Докшыцаў і Браслава спачатку падалі ў арганізацыйны камітэт эскізы сваіх клумбаў, а потым на аднолькавых па памеры зямельных участках, загадзя падрыхтаваных «Браслаў-камунальнікам», увасаблялі іх у рэальнасць. Гэтаму, праўда, папярэднічала тэорыя з дзесяці тэставых пытанняў па правілах азелянення і тэхнікі бяспекі, але ж канкрэтная справа, безумоўна, найважнейшая.
На працягу дзвюх гадзін канкурсанты бесперапынна завіхаліся над стварэннем сваіх кветкавых кампазіцый. Чорныя кавалкі зямлі на вачах напаўняліся незвычайнымі формамі і колерамі. Урэшце арыгінальныя клумбы з элементамі дэкору, якія падкрэсліваюць асаблівасці беларускай самабытнасці і мясцін малой радзімы, былі прадстаўлены на суд журы.
Дыплом і кубак пераможцаў атрымала каманда дзяржаўнага прадпрыемства «Наваполацкая спецаўтабаза» з кампазіцыяй «Мая малая радзіма», апярэдзіўшы на некалькі балаў камунальнікаў з Пастаў. Не спасаваў у конкурсе прафмайстэрства і яго дэбютант: кветнік «Браслаўкамунальніка» з элементамі прыроды, не парушанай цывілізацыяй, прыцягнуў увагу журы, якое палічыла, што браслаўчане па праве заслугоўваюць пашаны на трэцяй прыступцы п’едэстала.

"Браслаўская звязда".

 

Теги : Браслав, Браславский район, Дажынкі, конкурс
Версия для печати