Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Мастацкія чытанні і прэм’еры рыхтуе тэатр імя Якуба Коласа ў новым сезоне

21.09.2016 Для Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага театра імя Якуба Коласа мінулы сезон быў багаты на прэм’еры, падзеі і дасягненні. Новы, 91-ы, таксама абяцае шмат цікавага, у тым ліку і новыя формы дыялога з гледачамі.


Так, коласаўцы плануюць устроіць для віцябчан мастацкія чытанні. Прычым акцёры будуць чытаць тыя п’есы, якія ўвогуле не былі на віцебскай сцэне альбо сталі ўжо забытым, даўно адпрацаваным матэрыялам. Да прыкладу, ёсць задума пазнаёміць такім чынам са знакамітай п’есай «Цар Максіміліян». Для гледачоў гэта і свайго роду магчымасць зазірнуць у закуліссе, бо чытанне акцёрамі тэксту – адзін з этапаў працы над пастаноўкай. А для тэатра – арыгінальны спосаб пашырыць круг сваіх прыхільнікаў. Дарэчы, такая форма працы зараз набывае папулярнасць у беларускай сталіцы, а для Віцебска – пакуль своеасаблівы эксперымент.

Што датычыцца сённяшняга рэпертуару тэатра, то ў афішу плаўна перайшла прым’ера з мінулага сезону «Дзіўная місіс Сэвідж», якую коласаўцы паказалі публіцы ўвесну. Але тым, хто не паспеў пабачыць новы спектакль, тэатралы раюць схаздіць на сустрэчу з ёй, каб пазнаёміцца не толькі з незвычайнай гераіняй, але і з працай расійскага рэжысёра Юрыя Пахомава. На гэтым спіс прэм’ер не заканчваецца.

Мастацкі кіраўнік установы Валерый Анісенка ў якасці рэжысёра зараз працуе над п’есай Альды Нікалаі «Матылёк… Матылёк…». Спектакль прызначаны да юбілею актрысы тэатра Тамары Скварцовай, якая і выступіць на сцэне ў галоўнай ролі. Прэм’ера намечана на канец лістапада – пачатак снежня. Таксама плануецца паставіць музычную кампазіцыю да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Традыцыйна да навагодніх святаў коласаўцы падрыхтуюць новую казку для дзяцей.

Вышэй названыя прэм’еры будуць ставіць уласнымі сіламі, запрошаны рэжысёр прыедзе ў прыдзвінскую сталіцу толькі ў адным выпадку. Для пастаноўкі спектакля паводле аповесці Фёдара Дастаеўскага «Дзядзечкаў сон» з беларусскай сталіцы прыбудзе Сяргей Кулікоўскі. 

Апрача прэм’ер галоўная падзея для віцябчан гэтай восенню – 90-годдзе Коласаўскага тэатра, які мяркуюць адзначыць мастацка-ўрачыстым вечарам-прысвячэннем 21 лістапада. Што менавіта чакае на ім глядачоў? Творчая каманда пакуль трымае гэта ў сакрэце, каб захаваць інтрыгу. Вядома толькі, што кожная пляцоўка ўстановы ў гэты дзень бу­дзе задзнейнічана. Так, у фае размесціцца выстава мастацкіх прац супрацоўнікаў. Яшчэ адзін вернісаж да юбілею адбудзецца ў абласным краязнаўчым музеі. Таксама ў рамках святочных мерапрыемстваў пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларускі нацыянальны тэатр: традыцыі, пошук, эксперымент».

Апрача юбілею самога тэатра круглыя даты адзначаць і некаторыя яго акцёры, сярод якіх народная артыстка Беларусі Святлана Акружная, Анжаліка Баркоўская, Святлана Дашкевіч, Таццяна Ліхачова, Юрась Цвірка, Святлана Жукоўская.  

Традыцыйна адкрыў сезон спектакль «Несцерка». Дарэчы, пра відовішча ў лепшых беларускіх тэатральных традыцыях, якое адбываецца кожны год на віцебскай сцэне, шмат чулі і ра-сійскія калегі. Менавіта ў гэтай пастаноўцы зацікаўлены тэатр у Сергіевым Пасадзе, які не раз запрашаў да сабе коласаўцаў на міжнародны тэатральны фестываль. Але такія гастролі, дзе задзенічана амаль уся трупа, – яшчэ тая дылема, бо каб прывезці ўсе дэкарацыі, інвентар, творчую і тэхнічную каманды, патрабуюцца не адна фура і аўтобус. Магчыма, у будучым годзе візітную картку Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ўсё ж пабачыць і расійскі глядач. 

Наталля Рыжкова, фота аўтара. "Витебские вести".

Теги : Витебск, искусство
Версия для печати