У мерапрыемстве паўдзельнічалі старшыня Шумілінскага райвыканкама Алег Быкаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз» Пётр Шэршань, кіраўнікі і работнікі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму Віцебскаблгазу.
— Мадэрнізацыя была праведзена ў кароткі тэрмін, — адзначыў кіраўнік ВУ «Віцебскторф» Віталь Няспляк. — Абсталяванне выраблена на магілёўскім ААТ «НДІстромаўталінія», усе будаўнічыя работы выканала Шумілінская ПМК‑70.
Мадэрнізацыя дазволіла аўтаматызаваць усе тэхналагічныя працэсы, звязаныя з вырабам прадукцыі, павялічыць аб’ёмы, палепшыць якасць і пашырыць асартымент торфапрадукцыі, скараціць страты торфу на вытворчасці. Праведзеная мадэрнізацыя, а таксама ўвядзенне новых плошчаў торфаздабычы, па ацэнках спецыялістаў, забяспечаць стабільную работу прадпрыемства на 30 гадоў.
Пётр Шэршань падзякаваў за добрую, аператыўную і якасную работу, адзначыўшы, што ў гэтым заслуга ўсіх прадпрыемстваў Віцебскаблгазу, якія ўносілі свой уклад у рэканструкцыю і мадэрнізацыю торфапрадпрыемстваў у Крулеўшчыне (Докшыцкі раён), Обалі (Шумілінскі раён) і Акцябрскім (Чашніцкі раён).
Алег Быкаў падкрэсліў, што новая вытворчасць — гэта новыя працоўныя месцы з высокай і стабільнай зарплатай, што мае вялікае значэнне для Обалі.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з работай лініі, а таксама з вялікім асартыментам прадукцыі, якую вырабляе Віцебскторф. Пасля пуску лініі адбылiся падвядзенне вынікаў работы прадпрыемства і цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў ВУ «Віцебскторф» і УП «Віцебскаблгаз».