Родную мову трэба вучыць і шанаваць з маленства. Аб гэтым ішла размова на дыскусійнай пляцоўцы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы ў Віцебску
23.02.2021
Моладзь, прадстаўнікі БРСМ, улады, адукацыі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу сабраліся ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна, каб паразважаць, падыскутаваць пра родную мову.
У кожнага яна свая, але ўсе прысутныя сышліся ў адным: родная мова менавіта тая, якую чалавек увабраў з малаком маці, яе мы павінны перадаваць з пакалення ў пакаленне.
– Першая кніжка, з якой я пазнаёміўся, быў беларускі буквар. Першая мова, на якой я пачаў чытаць, беларуская. Потым я скончыў беларускамоўную школу, а зараз размаўляю па-руску, таму што апынуўся ў такім асяроддзі. Але калі-некалі ўстаўляю беларускае слаўцо, бо няма яму адпаведнага па сакавітасці ў рускай мове, – прызнаўся начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі.
Канстытуцыйна замацавана, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская. Гэта адбітак нашага савецкага мінулага, калі перавага ўжывання аддавалася рускай мове.
– Мой родной язык русский, потому что я родилась в деревне на Брянщине и переехала в Беларусь уже в зрелом возрасте. За годы жизни здесь я научилась по-белорусски понимать, читать и иногда говорить, хоть и не очень уверенно. На днях моя дочь, которая живет в Минске, сообщила, что в детском саду, в который ходит внучка, раз в неделю будут общаться только по-белорусски. Пока для ребенка это игра, но она ведет к познанию. Если "мова" будет впитываться с младенчества, только тогда она станет родной, – упэўнена віцебская паэтка, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка.
Першы сакратар Першамайскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Віцебска Святаслаў Міхайлаў быў дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу. Ён адзначыў, што вельмі ганарыцца тым, што прадстаўляў моладзь Віцебшчыны на такім значным форуме:
– Там мы увидели, что такое истинная демократия. Уверен, что все предложения, с которыми мы приехали на собрание, обязательно внедрятся в течение пятилетки.
Падняў Святаслаў і пытанне, якое трэба адрасаваць Міністэрству адукацыі. У вну, дзе ён вучыўся, гісторыю Беларусі выкладалі на беларускай мове, а калі прыйшоў працаваць у школу, аказалася, што падручнікі напісаны па-руску. На гэта таксама звярнула ўвагу член Савета Рэспублікі, дырэктар тэлерадыёкампаніі “Віцебск” Алена Панцюхова:
– Калі мой сын паступіў ва ўніверсітэт, яму прапанавалі выбраць мову навучання. Нягледзячы на тое, што ён закончыў рускамоўную школу і размаўляе па-руску, выбраў беларускую. Але такіх адзінкі. Напэўна, менавіта той факт, пра які сказаў Святаслаў, вымушае студэнтаў выбіраць для навучання рускую мову.
Пераход на беларускую мову можна зрабіць тэхнічна. Гэта проста, але неэфектыўна. Бо трэба зрабіць так, каб народу захацелася гаварыць на роднай мове, адзначыла Тамара Краснова-Гусачэнка.
У рамках мерапрыемства дадзены старт абласному конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана», а таксама адбылася традыцыйная дыктоўка па беларускай мове.
Теги :
БРСМ,
Витебск
Версия для печати