– Іх дапамога тут вельмі дарэчы, – сцвярджае намеснік старшыні райвыканкама Вольга Вялічка. – На наступным тыдні гэты аб’ект будзе здавацца ў эксплуатацыю. Навучэнцы выраўніваюць глебу на вялікай плошчы, якая адразу засяваецца травой.
Потым у юнакоў і дзяўчат будзе новае заданне, работы ў горадзе хапае. Усе рады, што залічаны ў атрад. Адны, як сябры-адзінаццацікласнікі Улад і Максім, пра яго стварэнне даведаліся з сайта райкама БРСМ, іншым прапанавалі зарабіць на летніх канікулах педагогі.
– І мы дружна выйшлі на работу, каб зрабіць свой унёсак у падрыхтоўку Браслава да такога адказнага мерапрыемства, як «Дажынкі», – гаворыць выконваючая абавязкі першага сакратара ГА Дар’я Гірса.