Выборы 2025
Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

У Шаркаўшчыне ўрачыста адкрылі новы корпус Александроўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў

16.05.2024  Адбылася знакавая падзея для Шаркаўшчынскага раёна. Прайшло ўрачыстае адкрыццё новага трохпавярховага корпуса Александроўскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

У кастрычніку 2022 года сіламі будаўнічых прадпрыемстваў «Рассвет Поставский», Шаркаўшчынскай ПМК-68 будаўніцтва сацыяльнай установы пачалося. І вось за год і сем месяцаў вырас сучасны корпус для катэгорыі грамадзян, якім патрабуецца пастаянны догляд.

Вядучыя мерапрыемства прапанавалі невялікі экскурс у гісторыю ўзнікнення і існавання ўстановы. Па дакументальных сведчаннях, да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў гэтай вёсцы ў будынках былой панскай сядзібы існаваў дом-інтэрнат для дзяцей-сірот. У 1955 годзе ён змяніў свой профіль і стаў домам інвалідаў. У розныя часы ўстанова мяняла назву, нязменным заставаўся толькі накірунак дзейнасці — сацыяльная дапамога недзеяздольным грамадзянам.


На ўрачыстасці прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргяенка, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч і іншыя. Прадстаўнікі ўлады ўручылі падарачныя грашовыя сертыфікаты на паляпшэнне матэрыяльнай базы дома-інтэрната. У сваю чаргу, кіраўнік раёна Дзмітрый Ламака і дырэктар сацыяльнай установы Мар’ян Паўловіч адзначылі падзякамі будаўнікоў, якія і ў будні, і ў выхадныя старанна і прафесійна працавалі на ўзвядзенні корпуса. Дырэктар дома-інтэрната выказаў словы вялікай удзячнасці прадстаўнікам улады за магчымасць узвядзення новага аб’екта, кожнаму, хто зрабіў уклад у добрую справу.

Пасля пераразання чырвонай стужкі і ўручэння сімвалічнага ключа благачынны Шаркаўшчынскай царкоунай акругі протаіерэй Віктар Валашчук правёў абрад асвячэння новага корпуса, а таксама ўручыў ікону, якая стане абярэгам для пражываючых.


 
Ва ўстанове на сённяшні дзень знаходзяцца каля 170 грамадзян, якія пакутуюць ад псіхічных захворванняў і прызнаныя недзеяздольнымі. Работнікі дома-інтэрната клапоцяцца пра кожнага. Несумненна, з увядзеннем у эксплуатацыю новага корпуса палепшыліся ўмовы пражывання. Персанал цяпер таксама працуе ў камфортнай абстаноуцы. У гэтым маглі ўпэўніцца прысутныя, калі азнаёміліся з новым аб’ектам.

У хуткім часе абноўлены Александроўскі дом-інтэрнат будзе перайменаваны ў сацыяльны пансіянат і атрымае новы імідж.

"ВИТЕБСКИЕ ВЕСТИ"


Теги : Александр Субботин, население, социальная защита, Шарковщина
Версия для печати