Выборы 2025
Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Уладзімір Цярэнцьеў павіншаваў біскупа Алега Буткевіча з каталіцкім Раством

27.12.2016 У мінулую нядзелю католікі адзначылі светлае свята Божага Нараджэння. Біскупа Алега Буткевіча павіншавалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцей аблвыканкама Міхаіл Даніленка.


Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў, што гэта сустрэча – магчымасць павіншаваць не толькі біскупа, але і ўсіх прадстаўнікоў гэтай канфесіі, якія пражываюць на тэрыторыі вобласці. Свята збірае на ўрачыстыя службы ўсё больш вернікаў. І ўвогуле робіцца вельмі шмат добрага і карыснага.

Каталіцкі касцёл сёння адыгрывае вялікую ролю ў выхаванні падрастаючага пакалення, клапоціцца пра састарэлых і хворых, у прыватнасці, тут можна згадаць дабрачынную арганізацыю «Карытас». Кожная парафія вядзе вялікую працу з людзьмі, прылучае да веры і дабра.

У сваю чаргу, ксёндз-біскуп падзякаваў за тую дапамогу, якую абласныя ўлады аказваюць каталіцкаму касцёлу, і выказаў спадзяванні на далейшае супрацоўніцтва ў духоўным адраджэнні нацыі.

Алесь БЫНЬКОЎ, фота Дзмітрыя ОСІПАВА. «Витебские вести».

Теги : Витебск, праздник, религия
Версия для печати