Сёння Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага дня праходзяць па ўсёй вобласці. Вучні трэцяй віцебскай гімназія імя Пушкіна запрасілі ў госці былых вязняў. Такія сустрэчы – сапраўдныя ўрокі мужнасці. На тэрыторыі абласнога цэнтра ў гады фашысцкага ліхалецця дзейнічала 5 канцлагераў. Адзін з найбуйнейшых – «Пяты полк». Сёння на яго месцы прайшоў мітынг і цырымонія ўскладання кветак.