Невялікая вёска Алашкі Шаркаўшчынскага раёна зноў сабрала гасцей з розных куткоў краіны і замежжа. Тут, на радзіме знакамітага беларускага селекцыянера Івана Сікоры, прайшоў традыцыйны фестываль – яблычны Спас. Выставы, флэшмобы, інтэрактыўныя гульні і кулінарныя паядынкі – праграма свята была надзвычай багатай і насычанай.