Дзень беларускага пісьменства ў Полацку: свята тры ў адным (04.09.2017)
06.09.2017
Пад званы ўсіх храмаў самага старажытнага горада Беларусі ўрачыста адкрылі Дзень беларускага пісьменства. Для гасцей свята – безліч мерапрыемстваў. Маляўнічае тэатралізаванае шэсце, міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў; шматлікія выставачныя праекты і канцэрты. Фестываль кнігі і прэсы і цырымонія адкрыцця Памятнага знака «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці».