Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Аддзяленне дзённага знаходжання пажылых людзей і інвалідаў у Паставах атрымала трэнажорную залу ў падарунак ад Міжнароднай дабрачыннай арганізацыі “Сафіі”

21.10.2015

Днямі Паставы наведалі прадстаўнікі Міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі “Сафія”, якая ўжо не адзін год плённа супрацоўнічае з rамітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама і шэрагам раёнаў Віцебшчыны. 

На Пастаўшчыне яе прадстаўнікі таксама былі не ў першы раз. У папярэднія гады Лынтупскаму аддзяленню кругласутачнага знаходжання Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва яны падарылі дзве пральныя машыны, а Дунілавіцкаму псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату – спецыяльную шафу для гатавання ежы. Сёлета гэта дабрачынная арганізацыя абсталявала трэнажорную залу ў новым аддзяленні дзённага знаходжання пажылых людзей і інвалідаў. Для іх рэабілітацыі “Сафія” падарыла больш за 20 найменняў трэнажораў і спартыўнага інвентару, кошт якіх склаў 15 млн рублёў.

Тамара Пашкевіч, “Витебские вести”.

Версия для печати