Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

ДАІ праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

28.01.2016

фото29 студзеня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху — «Памятаем, ведаем, выконваем!».

Як паведамілі ў ДАІ УУС аблвыканкама, за мінулы год у вобласці адбылося 464 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх загінула звыш за 90 чалавек. Найбольшая колькасць ахвяр зафіксавана ў ДТЗ у выніку наездаў на пешаходаў і веласіпедыстаў, на перашкоды, у лабавых сутыкненнях і перакульваннях транспартных сродкаў. Многія аварыі былі звязаны з перавышэннем хуткасных рэжымаў руху. Памятайце: выкананне правілаў, культура і ўзаемапавага — галоўныя ўмовы бяспекі на дарогах.

Эдуард Каралевіч, "Витебские вести".

Версия для печати