Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Старшыня Віцебскага аблвыканкама адрасаваў работнікам культуры віншаванні з прафесійным святам

09.10.2015

Паважаныя работнікі культуры Віцебшчыны!

Шчыра віншую Вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!

У гэты дзень мы шануем рупліцаў на ніве адраджэння нацыянальнай культуры, тых, хто захоўвае нашу спадчыну, стварае духоўныя традыцыі Прыдзвінскага краю, - супрацоўнікаў музеяў, бібліятэк, тэатраў, дамоў культуры, творчыя калектывы.

Развіццё культуры і захаванне нацыянальнай спадчыны з’яўляецца прыярытэтным накірункам дзяржаўнай палітыкі, спрыяе раскрыццю творчага патэнцыялу кожнага чалавека. Штогод у Віцебскай вобласці праходзіць каля 100 тысяч масавых мерапрыемстваў, у тым ліку 9 міжнародных фестываляў і конкурсаў. Сярод іх - Міжнародны фестываль мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“, Міжнародныя фестывалі сучаснай харэаграфіі і музычны імя І.Салярцінскага, святы традыцыйнай культуры ў Полацку, Паставах, Дуброўне, Браславе. Значны ўклад творчыя калектывы ўнеслі і ў арганізацыю абласнога фестываля працаўнікоў вёскі ”Дажынкі – 2015“, стварыўшы незабыўную святочную атмасферу.

На Віцебшчыне працуе каля 4 тысяч калектываў самадзейнай творчасці. 11 маюць ганаровае званне ”Заслужаны любіцельскі калектыў Рэспублікі Беларусь“. Мы ганарымся дасягненнямі нашых вядомых землякоў і заўжды будзем падтрымліваць тых, хто сваім талентам і майстэрствам робіць важкі ўнёсак у задавальненне духоўных патрэб грамадства.

Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам заснавана прэмія за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва. З мэтай падтрымкі найбольш таленавітай моладзі лепшыя навучэнцы дзіцячых мастацкіх школ і каледжаў таксама атрымліваюць прэміі штогадова.

Упэўнены, сваім талентам і самаадданай працай Вы ўмацуеце паўночны рэгіён Беларусі новымі творчымі дасягненнямі.

Жадаю Вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця, натхнення, дабрабыту і поспехаў на ніве служэння Радзіме і суайчыннікам.

З павагай,

                                                                                             Мікалай Шарснёў,
                                                                                             старшыня Віцебскага абласнога
                                                                                             выканаўчага камітэта.

Версия для печати