Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Выездное заседание президиума Витебского областного Совета депутатов прошло в Шарковщине

14.06.2023 Тэме прыцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці было прысвечана выязное пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў, якое прайшло ў Шаркаўшчынскім раёне. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака коратка расказаў пра раён, яго гісторыю і сучаснасць.

Пра тое, як у Шаркаўшчынскім раёне ідзе работа па прыцягненні ў эканамічны абарот неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, прысутным паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Ірэна Бука. У прыватнасці, яна паведаміла, што на сённяшні дзень у раёне выстаўлены на продаж 10 аб’ектаў нерухомасці. У асноўным гэта былыя будынкі сацыяльнай сферы. За мінулы год прададзены чатыры аб’екты, а за перыяд 2017 – 2022 гг. — 16.

Удзельнікі пасяджэння наведалі прыватнае прадпрыемства «Хітч» у аграгарадку Наваселле. У памяшканнях былой пачатковай школы арганізавана швейная вытворчасць. Тут вырабляюць мужчынскае адзенне. Працаўладкаваныя 17 чалавек, сярэдні заробак працуючых складае 1200 рублёў.

У пустуючых памяшканнях кансервавага завода ідзе рэканструкцыя пад вытворчы аб’ект. Дырэктар ТАА «Арганічныя прадукты» Ігар Садоўскі, які з’яўляецца яго ўласнікам, падрабязна расказаў, што тут запланавана размяшчэнне шматпрофільнай харчовай пладова-агародніннай перапрацоўчай вытворчасці. На вызначаных плошчах будуць арганізаваны перапрацоўка садавіны і гародніны, выпуск сокаў, жэле, вырабаў з бульбы.

Шмат год на плошчы 1 Мая ў райцэнтры стаяў пустуючы будынак кінатэатра. Тры гады назад ён капітальна адрамантаваны. У цяперашні час тут размяшчаюцца гандлёвыя кропкі. Адведзеныя плошчы арандуюць прыватныя прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі. Да патрэб шаркаўчан харчовыя і прамысловыя тавары, кафэ, а таксама касметычныя паслугі.

У завяршэнне выязнога пасяджэння старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што мясцовая ўлада зацікаўлена ў прыцягненні інвестыцый у свой раён. Уладзімір Уладзіміравіч падкрэсліў, што толькі ва ўзаемнай цеснай рабоце ўлады, інвестараў, прыватных прадпрыемстваў можна разлічваць на канчатковы станоўчы вынік. Вопыт работы шаркаўчан у гэтым кірунку варты пераймання.

 

"Витебские вести".


Версия для печати