Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Выстава да 85-годдзя абласного метадычнага цэнтра народнай творчасці адкрылася ў Віцебску

23.03.2024

Творчы шлях абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці за 85 гадоў яго існавання і плённай працы стаў шырокім і вядомым. Разам са сваімі натхняльнікамі, супрацоўнікамі АМЦНТ, крочаць па ім работнікі сферы культуры, прыхільнікі і носьбіты народных традыцый са ўсёй Віцебшчыны.

Разам яны адзначаюць чарговую веху на гэтым шляху: 85-гадовы юбілей установы, што скіроўвае і ўзбагачае іх дзейнасць.


Вядома ж, да свята - кветкі, песні, цёплыя сяброўскія сустрэчы, віншаванні і ўзнагароды. І ўсё гэта ў адмысловых інтэр’ерах: цэнтральная падзея святкавання - абласная выстава “Праз прызму часу” ў АМЦНТ.

 


- 38 майстроў народна-мастацкіх рамёстваў з Віцебшчыны маюць статус “Народны майстар Рэспублікі Беларусь”, - ганарыцца дырэктар установы Надзея Уліновіч. - Іх работы, што яны стваралі на працягу многіх гадоў, і складаюць гэту ўнікальную экспазіцыю. Запрашаем натхніцца! Выстава будзе доўжыцца да 6 красавіка.

 

"Витебские вести"
Версия для печати