Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

З нагоды юбілея Уладзіміра Караткевіча 25-26 лістапада на Віцебшчыне пройдуць урачыстасці

23.11.2015

Уладзімір Караткевіч нарадзіўся ў Оршы 26 лістапада 1930 года. У будынку, дзе на той час быў радзільны дом, зараз - Аршанскі музей У.С. Караткевіча. Там і пачнуцца ўрачыстасці з нагоды юбілея выдатнага пісьменніка-рамантыка, гісторыка, заснавальніка жанру гістарычнага дэтэктыву ў беларускай літаратуры.

25 лістапада ў 10.20 адбудзецца адкрыццё выставы рукапісаў У.Караткевіча з фондавых збораў Музейнага комплекса сумесна з прадстаўніком Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У 11.00 – круглы стол “Стратэгія захавання памяці Караткевіча”, у якім возмуць удзел даследчыкі творчасці пісьменніка, літаратары, укладальнікі 25-томнага выдання твораў Караткевіча.

У 15.00 – літаратурная віктарына па залах музея для школьнікаў горада. 26 лістапада ў 11 гадзін каля помніка пісьменніку ў Оршы будуць гучаць вершы.

У 12.00 адбудзецца гашэнне маркі на юбілейным канверце.

У 15.00 – адкрыццё мастацкай выставы “Зямля пад белымі крыламі”, прысвечанай юбілею пісьменніка. У гарадскім цэнтры культуры пройдзе ўрачысты канцэрт.

У грамадскім аўтатранспарце Оршы з 24 да 29 лістапада пройдзе акцыя “Усе шляхі прыводзяць не да Рыма…”, падчас якой адбудзецца трансляцыя аўдыёзапісаў урыўкаў з твораў Караткевіча.

У Віцебску 26 лістапада ў 13.00 да помніка У.С.Караткевіча грамадскасць горада прынясе кветкі.

А ў 14.00 у зале Віцебскай абласной бібліятэкі будуць уручаны прэміі Віцебскага аблвыканкама імя Уладзіміра Караткевіча ў намінацыях “Проза”, “Паэзія” і “Прапаганда жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча”.

Увечары Беларускі тэатр “Лялька” пакажа спектакль “Ладдзя роспачы” паводле аднайменнага твора У. Караткевіча.

 

Версия для печати