Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Поздравления

Віншаванне хрысціянам, якія святкуюць Вялікдзень 21 красавіка 2019 г.

19.04.2019  

Хрысціянам, якія святкуюць Вялікдзень

21 красавіка 2019 г.

 

Дарагія жыхары Віцебскай вобласці!

Сардэчна віншуем вас з Вялікаднем!


Таінства гэтага хрысціянскага свята, якое прыйшло да нас з глыбіні стагоддзяў, з’яўляецца духоўным арыенцірам, сцвярджае стваральныя ідэі.


Велікодная ўрачыстасць мае асаблівую прыцягальную энергію, якая заклікае духоўна ўдасканальвацца, ажыццяўляць высакародныя памкненні, захоўваць мір ва ўласнай душы, сярод блізкіх, на роднай зямлі. Узнёслая радасць Уваскрэсення Хрыста прыносіць згоду, умацоўвае веру ў дабро і справядлівасць, надае сілы атульваць клопатам і міласэрнасцю тых, хто мае патрэбу ў спачуванні і дапамозе.


Няхай святло гэтай урачыстасці прынясе ў вашы сем’і дабрабыт, узаемапаразуменне, сагравае сэрцы цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі! Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і добрага настрою!

 

 

З павагай,

 

Мікалай Шарснёў,

старшыня

Віцебскага абласнога 

выканаўчага камітэта

                

Уладзімір Цярэнцьеў,

старшыня

Віцебскага абласнога

Савета дэпутатаў

Версия для печати