Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Міністр інформацыі Аляксандр Карлюкевіч наведаў Полацк у межах адзінага дня інфармавання

29.08.2018 Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч у межах адзінага дня інфармавання насельніцтва наведаў Полацк, дзе сустрэўся з калектывам паліграфічнага прадпрыемства «Спадчына Ф. Скарыны».

Першая частка сустрэчы была прысвечана тэме «Моладзь Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі». Сёння ў рэспубліцы, як паведаміў кіраўнік міністэрства, 1 млн 921 тыс. маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года, што складае 20% насельніцтва. Сацыялагічныя даследаванні паказалі, што ў якасці асноўных арыенціраў наша моладзь выбірае стварэнне шчаслівай сям’і і захаванне здароўя (61%). У першую пяцёрку жыццёвых мэтаў уваходзяць нараджэнне і выхаванне дзяцей (48%), дасягненне дзелавога поспеху, кар’ера (38,5%), прафесійная самарэалізацыя (32,5%).

Аляксандр Карлюкевіч раскрыў асноўныя напрамкі дзяржаўнай маладзевай палітыкі, адзначыў, што ў краіне рэалізуецца комплекс мер, скіраваных на падтрымку маладых грамадзян, рэалізацыю іх патэнцыялу ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Так, для падтрымкі адоранай і таленавітай моладзі выплочваецца 200 стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь студэнтам і курсантам і яшчэ 100 стыпендый маладым вучоным. У 2017 годзе за поспехі ў вучобе і навукова-даследчай дзейнасці за кошт сродкаў Спецыяльнага фонда Прэзідэнта было заахвочана 2 070 чалавек. Вялікая ўвага надаецца адукацыі і забеспячэнню занятасці моладзі,  яе актыўнаму ўдзелу ў стварэнні эканомікі ведаў.

министр информации

Міністр падкрэсліў, наколькі важна захоўваць пераемнасць пакаленняў, клапаціцца пра падрыхтоўку надзейнага кадравага рэзерву. Па зменах ва ўрадзе бачна, што сёння мае месца істотнае амаладжэнне кадраў. Трэба, каб і на кожным прадпрыемстве, сказаў Аляксандр Мікалаевіч, за спінай вопытных спецыялістаў стаялі маладыя, творчыя, ініцыятыўныя працаўнікі – толькі так можна спадзявацца на добрыя перспектывы ў развіцці.

Далей кіраўнік ведамства праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы пра змены, што будуць унесены ў заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. Новаўвядзенні ўжо зацверджаны верхняй і ніжняй палатамі парламента і ўступяць у дзеянне з 1 снежня. У прыватнасці, будзе праводзіцца ідэнтыфікацыя аўтараў, якія ананімна выкладваюць свае каментарыі на інтэрнэт-парталах, даючы ацэнку тым ці іншым паведамленням. Яны, па словах міністра, могуць працягваць друкавацца пад псеўданімамі, але ўладальнік рэсурсу павінен ведаць, хто стаіць за невядомым прозвішчам, і падзяляць адказнасць за змест каментарыя. Галоўнай умовай запатрабаванасці СМІ Аляксандр Карлюкевіч назваў іх здольнасць працаваць у той праблемна-тэматычнай прасторы, якая цікавіць чытачоў.

министр информации

Нягледзячы на імклівае распаўсюджванне інтэрнэту, адзначыў міністр, цікавасць жыхароў краіны да друкаванай кнігі застаецца вялікай. Штогод у Беларусі выпускаецца 10-12 тысяч кніжніх выданняў. У сістэме «Белкнігі», якая аб’ядноўвае больш за сто магазінаў, штогод адкрываецца 5-6 новых гандлёвых кропак. У адной толькі сталічнай кнігарні «Светач» сутачная выкладка кніг складае каля 70 тысяч найменняў. З кітайскімі партнёрамі заключана пагадненне на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта, згодна з якім у беларускіх кнігарнях з’явяцца паліцы з выданнямі з Кітая.

Напрыканцы Аляксандр Карлюкевіч адказаў на пытанні супрацоўнікаў друкарні, а затым правёў рабочую сустрэчу з дырэктарам КУПП «Спадчына Ф. Скарыны» Мікалаем Ільюшонкам. Па словах кіраўніка, сёння прадпрыемства ўстойліва развіваецца, ажыццяўляе шырокі спектр паслуг і асвойвае новыя віды прадукцыі. За мінулы год колькасць заказчыкаў тут перавысіла 7,5 тыс., сярод іх усе буйныя прадпрыемствы малочнай перапрацоўкі Віцебшчыны. У бліжэйшы час па праграме мадэрнізацыі друкарня плануе закупіць яшчэ адну сучасную машыну для вытворчасці ўпакоўкі метадам флексаграфіі.

"Витебские вести".

Теги : Полоцк
Версия для печати