Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

У Полацку знайшлі ўнікальныя графіці

19.04.2024 Спаса-Праабражэнская царква Полацка адчыняе ўсё новыя старонкі старажытнай гісторыі Беларусі. Храм з’яўляецца не толькі ўнікальным помнікам старажытнага дойлідства, але і сапраўднай “бібліятэкай” старажытных надпісаў-графіці. Яны датуюцца перыядам з XII па XIX ст., а іх колькасць дасягнула чатырох тысяч. У красавіку ў выніку рэстаўрацыйных работ на паўночных дзвярах храма быў расчышчаны фрагмент сцяны, на якой былі знойдзены новыя графіці.

Адно з іх стала сапраўднай сенсацыяй. Памінальны запіс у пяць радкоў памерамі 17х6,5 см быў прачытаны вядучым спецыялістам цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы, дацэнтам І. Калечыц наступным чынам:

«Праставіўся (памёр) Аўдакім месяца сакавіка ў першы дзень, папін Святога Спаса. Памяні, Госпадзі, у жыцці вечным. Майстар грэчаскай стараны”.

Графіці былі выкананы ў XII стагоддзі, аб чым сведчаць палеаграфічныя дадзеныя. Чалавек, які пакінуў надпіс, быў вельмі звыклы да пісьма.

Даволі сціслы памінальны надпіс, па сутнасці, разгортвае перад намі біяграфію чалавека, які прыехаў з Візантыі і з’яўляўся, хутчэй за ўсё, будаўніком або майстрам фрэскавага роспісу. Пасля працы ў храмах Полацка, а, магчыма, ён удзельнічаў і ў будаўніцтве або роспісе Спасаўскай царквы, застаўся ў горадзе, прыняў сан, стаў “папінам” — святаром у Спасаўскай царкве і памёр 1 сакавіка.
Такім чынам, праз вывучэнне старажытных графіці мы ведаем імя яшчэ аднаго чалавека, майстра і святара Аўдакіма, які жыў у часы прападобнай Еўфрасінні Полацкай і якога можна паставіць у адзін шэраг з вядомымі імёнамі дойліда Іаана і майстра Лазара Богшы. З графіці Спаса-Праабражэнскай царквы вядомы таксама імёны іконнага пісца Кузьмы і будаўніка Савы, святароў і ігуменняў, якія не ўзгадваюцца ў іншых пісьмовых помніках.

"ВИТЕБСКИЕ ВЕСТИ"


Теги : история, Полоцк, религия
Версия для печати