Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

У Талачыне адбылося свята нацыянальных культур ”Нас з’яднала зямля Беларусі“

14.11.2023  У свяце прынялі ўдзел творчыя калектывы, індывідуальныя выканаўцы, майстры народных мастацкіх рамёстваў з 10 раёнаў (Верхнядзвінскі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Міёрскі, Полацкі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі) і г.Віцебска.

 

 

Творчасць удзельнікаў на выставе і ў канцэртнай праграме была прадстаўлена па 9 нацыянальнасцях (армяне, беларусы, казахі, ланкійцы, малдаване, рускія, таджыкі, украінцы, яўрэі).

У рамках правядзення свята членаў журы ўразілі і натхнілі яркія творчыя нумары ўдзельнікаў, якія былі адзначаны дыпломамі 1 ступені і сертыфікатамі: танец ”Bollywood“ групы ”Mixfeeds“ з Шры-Ланкі (ДУ ”Цэнтр культуры ”Віцебск“, намінацыя ”Харэаграфічны жанр“); дуэт Васільевых з Чашніцкага раёна (намінацыя ”Цыркавое прадстаўленне“); вакальны квартэт ”Роксолана“ філіяла ”Каменскі сельскі Дом культуры“ ДУК ”Лепельскі раённы Дом  культуры“ і вакальны ансамбль сям’і Красільнікавых ДУК ”Цэнтр традыцыйнай культуры i народнай творчасцi Докшыцкага раёна“ (намінацыя ”Вакальны жанр“); майстар Шынкевіч Галіна Уладзіміраўна (філіял ”Чашніцкі Дом рамёстваў“ ДУК ”Чашніцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“) – за лепшае афармленне і прэзентацыю выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці; народны калектыў беларускай нацыянальнай кухні, фальклору і гульні ”Расіца“ філіяла ”Бігосаўскі сельскі Дом культуры“ ДУК ”Верхнядзвінскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“, кіраўнік Марына Кіч – за лепшую прэзентацыю нацыянальнай кухні.

 

 

 

Арганізатары свята: упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, сектар культуры Талачынскага раённага выканаўчага камітэта.

"Витебские вести" 

Теги : Витебская область, культура, Толочинский район
Версия для печати